вторник, 26 октября 2021 г.

 

Прывітанне, сябры!

Вы ўжо  атрымалі кнігу "Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку"?  Тады пачынаем наша падарожжа па  роднай краіне! Гэта вельмі лёгка зрабіць з чароўным правадніком — электронным дадаткам, які суправаджае вучэбны дапаможнік.  Сучаснае выданне змяшчае  ў сабе слайд-шоу па ўсіх тэмах кнігі і інтэрактыйныя заданні.

вторник, 16 марта 2021 г.

 


—Прывітанне, сябры!

Я падрыхтаваў для вас шмат цікавых заданняў: крыжаванкі, віктарыны, філворды, тэксты з пропускамі,  сартаванні, "Стужка часу", гульня "Хто хоча стаць міліянерам" , гульнёвыя скачкі, пазлы і інш.  Пры выкананні вам можа спатрэбіцца дапамога. Тады звярніцеся да настаўніка, бацькоў і родных, вашых сяброў, аднакласнікаў і старэйшых вучняў. Гэта ж так займальна — шукаць і знаходзіць адказы на цікавыя пытанні! А калі вы выконваеце такое заданне самастойна, то робіце сваё асабістае адкрыццё. 

Жадаю поспехаў! 

Ваш Радзімічок

четверг, 26 сентября 2019 г.

Прывітанне, мае шаноўныя сябры!

Мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа па краіне, імя якой - Беларусь


У чацвёртым класе па прадмеце "Чалавек і свет" мы пераходзім да вывучэння раздзела "Мая Радзіма -Беларусь". Вы даведаецеся аб мінулым і сучасным сваёй краіны. Убачыце, якая яна прыгожая. Знойдзеце адказы на шматлікія пытанні: хто былі нашы продкі? Па якіх законах яны жылі? У што верылі? Пазнаёміцеся з гістарычнымі асобамі і дзеячамі культуры. Вас чакае шмат цікавага і пазнавальнага! А суправаджаць вас у гэтым падарожжы будзе "Радзімічок"- інтэрактыўны памочнік. Ён дапаможа вам не толькі лепш зразумець і запомніць самае галоўнае, але і паўтарыць матэрыял, пададзены ў падручніку, самастойна падрыхтавацца да наступнага ўрока. Рознаўзроўневыя заданні, крыжаванкі, філворды, віктарыны з выбарам адказаў і інш. распрацаваны па ўсім тэмам раздзела.